+375 17 226-02-71

Студенты во главе с Ректором Академии приняли участие в Международном научном круглом столе «Современные библейские исследования»

16 кастрычніка ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ў бібліятэцы прайшоў міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Група даследавання рукапісаў (ЗША), міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла”, кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

У ходзе работы круглага стала адбылася прэзентацыя зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету (SNTS) «Евангельский образ Господа Иисуса Христа в церковной традиции и библейской науке», які выйшаў у жніўні 2018 года ў выдавецтве Белдзяржуніверсітэта ў рамках сумеснай праграмы “Тэалогія ва ўніверсітэтах”.

Мадэратарамі круглага стала з’яўляліся:

святар Святаслаў Рагальскі – кандыдат багаслоўя, дацэнт кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла,
Аляксандр Суша – кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.

З паведамленнямі выступілі:

архімандрыт Сергій (Акімаў) – доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры,
Скот Кэрал – доктар (PhD), кіраўнік Групы даследавання рукапісаў (ЗША), даследчык старажытных манускрыптаў,
ксёндз Ян Крэміс – доктар тэалогіі, старшыня секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі,
Наталля Герасімовіч – начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ,
святар Міхаіл Самкоў – кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі,
Андрэй Паўлючык – магістр тэалогіі, пастар Рэфармацкай прэсвітарыянскай царквы.

Удзельнікам круглага стала быў перададзены прывітальны зварот ад Карла-Вільгельма Нібура – прафесара Йенскага ўніверсітэта імя Фрыдрыха Шылера (Германія), прэзідэнта ўсходнееўрапейскай камісіі Таварыства даследчыкаў Новага Запавету.

Марыя Малочка і Ганна Казека, вучаніцы 11 “А” класа гімназіі № 11 г. Мінска, выступілі з паведамленнем-эсэ “Біблія ў маім жыцці”.

Минская духовная академия