Пачаткі хрысціянства ў Рыме: дыскусіі і звесткі першакрыніц
Хрысцiянская рэлiгiя бярэ свае вытокi ў iўдаiзме – старажытнай рэлiгii яўрэйскага народа. У часы Рымскай iмперыi iўдаiзм быў дазволенай ўладамi рэлiгiяй. Iўдзеi маглi бесперашкодна малiцца ў сiнагогах, а яўрэйская дыяспара (яўрэйскiя абшчыны па-за межамi Палесцiны) даволi мiрна суiснавала з суседзямi. Больш таго, iўдаiзм прываблiваў грамадзян iмперыi, якiх цiкавiла монатэiстычная рэлiгiйная сiстэма (вера ў адзiнага Бога). Калi такiя людзi прымалi iўдзейскую веру, iх называлi празелiтамi.