Полацкі сабор 1839 года і яго значэнне для беларускага народа
25 лютага 2019 года спаўнілася 180 гадоў з дня знешне зусім непрыкметнай, але па важнасці сваёй сапраўды вялікай падзеі нашай гісторыі – Полацкага ўніяцкага сабора, які прыняў гістарычнае рашэнне пра ўз’яднанне ўніяцкай царквы з Царквою Праваслаўнаю.
Знешне гэтая падзея была сапраўды малапрыкметнай. Пра будучы сабор загадзя публічна не аб’яўлялася, каб пазбегнуць магчымага супрацьдзеяння і правакацый.