Протоиерей Сергий Гордун: Беларускiя пераклады Свяшчэннага Пiсання
У жніўні 2017 года выйшаў у свет Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста у перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, 2 верасня ў Полацку, адбылася першая прэзентацыя гэтага выдання. Пасля прэзентацыі было шмат радасных і ўдзячных водгукаў, і ў той жа дзень усе экземпляры, якія былі прывезены ў Полацк, былі раскуплены. Але сярод водгукаў на гэтую падзею былі і такія, у якіх выказвалася недаўменне: «Хіба ж праваслаўныя не ведаюць, што Свяшчэннае Пісанне ўжо перакладалася на беларускую мову і не раз выдавалася?» Хачу ад імя Беларускай біблейскай камісіі на гэтае пытанне адказаць. Калі чвэрць стагоддзя таму мы прыступалі да працы, мы ведалі пра тыя пераклады, якія былі зроблены да нас, і чыталі іх. Пакуль мы працавалі над сваім перакладам, з’яўляліся іншыя пераклады, пра якія мы таксама ведалі. Усе гэтыя пераклады мы ўважліва чыталі і аналізавалі, адзначаючы іх плюсы і мінусы. Кожны з гэтых перакладаў заслугоўвае ўвагі і сур’ёзнага аналізу, будучы вынікам вялікай працы. Зараз я вельмі коратка прадстаўлю кожны з гэтых перакладаў, адзначыўшы яго адметнасць, і гэта, я думаю, будзе адказам на пытанне, чаму патрэбны быў наш новы пераклад.
Полный текст статьи можно скачать тут.