Пачаткі хрысціянства ў Рыме: дыскусіі і звесткі першакрыніц
Хрысцiянская рэлiгiя бярэ свае вытокi ў iўдаiзме – старажытнай рэлiгii яўрэйскага народа. У часы Рымскай iмперыi iўдаiзм быў дазволенай ўладамi рэлiгiяй. Iўдзеi маглi бесперашкодна малiцца ў сiнагогах, а яўрэйская дыяспара (яўрэйскiя абшчыны па-за межамi Палесцiны) даволi мiрна суiснавала з суседзямi. Больш таго, iўдаiзм прываблiваў грамадзян iмперыi, якiх цiкавiла монатэiстычная рэлiгiйная сiстэма (вера ў адзiнага Бога). Калi такiя людзi прымалi iўдзейскую веру, iх называлi празелiтамi. Цэнтрам iўдаiзма быў горад Iерусалiм, якi знаходзiўся ў Iўдзее. Тут была галоўная святыня iўдзеяў — Iерусалiмскi храм. Гэты храм часоў iмперыi быў ужо трэцiм, бо два папярэднiя – храм Саламона i храм Зарававеля – былi разбураны. Трэцi храм пабудаваў у 9 годзе да н. э. цар Iрад Вялiкi. Па багаццю i памерах ён пераўзыходзiў папярэднiя: быў удвая вышэй за Саламонаў храм i пакрыты такой колькасцю золота, што пры яркiм сонцы ззяяў асляпляльным святлом. Але ў 70 годзе н. э. пад час Iудзейскай вайны храм быў разрабаваны i разбураны рымлянамi.
Читать статью: Пачаткі хрысціянства ў Рыме: дыскусіі і звесткі першакрыніц.