РОЖДЕСТВЕНСКОЕ ПОСЛАНИЕ митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси
Возлюбленные архипастыри, пастыри, монашествующие
и все верные чада Белорусской Православной Церкви!
Ныне наши сердца исполнены светлой и торжественной радостью о родившемся в мир Спасителе, ныне каждый из нас слышит ангельский глас: «Слава в вышних Богу и на земле мир, в человеках благоволение» (Лк. 2,14). Снова и снова Праздник Рождества Господа нашего Иисуса Христа вселяет в наши сердца радость, надежду и упование ибо «отроча́ роди́ся на́мъ, Сы́нъ, и даде́ся на́мъ» (Ис. 9,6).
В чём же источник этой сердечной радости и духовного ликования? Святитель Дмитрий Ростовский, раскрывая значение слов апостольского послания о том, что Христос «уничижил Себя Самого, приняв образ раба, сделавшись подобным человекам и по виду став как человек» (Флп. 2,7), говорит: «Он так возлюбил нас, что расточил нам все имение Своего небесного богатства и, как бы не имея больше ничего, что бы дать, в конце концов дал нам Самого Себя». Рождество Христово говорит о великой любви Бога к человеку, любви, которую полностью не может вместить и понять ни человеческий, ни даже ангельский ум. Но эта любовь, благодаря которой мы «живем и движемся и существуем» (Деян. 17, 28).
О мире на земле воспевают ангелы в день Рождества Спасителя. «Мир вам!», – возвещает Господь Своим ученикам. И апостол Павел свидетельствует о Христе: «Ибо Он есть мир наш, соделавший из обоих одно и разрушивший стоявшую посреди преграду» (Еф. 2,14). Именно мира не доставало человечеству во все времена. Мира и согласия мы желаем нашему народу. И сегодняшнее торжество указывает нам на то твердое основание, на котором мы можем строить мирные взаимоотношения и в наших семьях, и в обществе, и между народами. Вера в воплотившегося Бога, возлюбившего нас, ответная любовь человека к своему Творцу, исполнение Его заповедей, забота и попечение о ближних – вот путь, о котором Господь говорил еще пророку Моисею: «Избери жизнь, дабы жил ты и потомство твоё» (Втор. 30,19).
Сегодня эти слова особенно актуальны. Снова перед всем человечеством и нашим народом стоит выбор. Господь предлагает нам Свою всесильную помощь и открывает путь, на котором мы обретем мир, согласие, сердечную радость и сможем с надеждой смотреть в будущее. Но этому выбору противостоят современные соблазны, открыто предлагающие отказ от нравственных норм и ограничений, забвение духовного наследия с попыткой построить общество вне Божественных понятий святости и правды.
В событиях, которые сопровождали Рождество Спасителя, не было ничего случайного. Он приходит в мир так, как приходит в него каждый человек – через рождение от матери. Евангелие повествует нам о том, что Господь воспитывается в семье, находится в послушании своему нареченному отцу, у Него есть земные родственники и земная родословная. Свое первое чудо Христос совершит на брачном пире в Кане Галилейской.
Тем самым Господь благословляет и освящает союз мужчины и женщины, установленный Богом еще на заре человеческой истории. Не случайно сегодня именно семья и благословенные Богом отношения между супругами, родителями и детьми особенно страдают от разрушающего веяния «духа века сего». Поэтому на нас, христианах, лежит великая ответственность в деле сохранения этого Божественного установления.
Семья является не просто институтом или ячейкой общества, а величайшим даром Бога человечеству. Именно семейные отношения создают благодатную среду, в которой человек способен научиться любви и взаимной ответственности, достичь высоких образцов нравственной жизни. Семью называют малой церковью – частью и образом Церкви Вселенской. В ней люди пребывают вместе, молятся, заботятся друг о друге, стараются понять друг друга, во взаимном смирении преодолевают свои несовершенства. И благословенная Богом семья, в которой есть любовь, доверие и согласие, воистину может стать образом рая на земле.
Желаю вам всем, дорогие о Господе братья и сестры, всемерной и непреходящей радости о родившемся Богомладенце. Пусть мир, о котором ныне возвещают ангелы, пребывает в сердце каждого человека, в наших семьях, трудовых коллективах, во всем нашем Отечестве и за его пределами. Доброго вам здравия, духовной мудрости и всесильной помощи Божией на всех жизненных путях. Да ниспошлет Господь всем нам, и особенно нашим семьям, благоденственное и мирное житие во всяком благочестии и чистоте!
+ ВЕНИАМИН,
Митрополит Минский и Заславский,
Патриарший Экзарх всея Беларуси
Рождество Христово
2021/2022
город Минск
Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі
і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
Сёння нашы сэрцы напоўнены светлай і ўрачыстай радасцю за нараджэнне ў свет Cпасіцеля, сёння кожны з нас чуе ангельскі спеў: «Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2, 14). Зноў і зноў свята Ражджаства Госпада нашага Іісуса Хрыста ўсяляе ў нашы сэрцы радасць, надзею і спадзяванне, бо «…дзіця нарадзілася нам – Сын, дадзены нам» (Іc. 9, 6).
У чым жа крыніца гэтай сардэчнай радасці і духоўнай весялосці? Свяціцель Дзімітрый Растоўскі, раскрываючы значэнне слоў апостальскага паслання пра тое, што Хрыстос «прынізіў Сябе Самога, прыняўшы вобраз раба, зрабіўшыся падобным да людзей і па выглядзе стаўшы як чалавек» (Флп. 2, 7), кажа: «Ён так узлюбіў нас, што раздаў нам усю маёмасць Свайго нябеснага багацця і, як бы не маючы больш нічога, каб даць, у рэшце рэшт даў нам Самога Сябе». Ражджаство Хрыстова гаворыць пра вялікую любоў Бога да чалавека, любоў, якую не можа цалкам умясціць і зразумець ні чалавечы, ні нават ангельскі розум. Але гэтая любоў, дзякуючы якой мы «жывем і рухаемся і існуем» (Дзеян. 17, 28).
Пра мір на зямлі спяваюць ангелы ў дзень Ражджаства Спасіцеля. «Мір вам!», – абвяшчае Гасподзь Сваім вучням. І апостал Павел сведчыць пра Хрыста: «Бо Ён – мір наш, які зрабіў з абодвух адно і зруйнаваў сцяну, якая падзяліла іх» (Эф. 2, 14). Менавіта міру не хапала чалавецтву ва ўсе часы. Міру і згоды мы жадаем нашаму народу. І сённяшняя ўрачыстасць паказвае нам на той цвёрды падмурак, на якім мы можам будаваць мірныя ўзаемаадносіны і ў нашых сем’ях, і ў грамадстве, і паміж народамі. Вера ва ўцялесненага Бога, Які ўзлюбіў нас, любоў у адказ чалавека да свайго Тварца, выкананне Яго запаведзяў, клопат і апека бліжніх – вось шлях, пра які Гасподзь гаварыў яшчэ прароку Маісею: «Выберы жыццё, каб жыў ты і патомства тваё» (Друг. 30, 19).
Сёння гэтыя словы асабліва актуальныя. Зноў перад усім чалавецтвам і нашым народам стаіць выбар. Гасподзь прапануе нам Сваю ўсемагутную дапамогу і адкрывае шлях, на якім мы знойдзем мір, згоду, сардэчную радасць і зможам з надзеяй глядзець у будучыню. Але гэтаму выбару супрацьстаяць сучасныя спакусы, якія адкрыта прапануюць адмову ад маральных нормаў і абмежаванняў, прапануюць забыццё духоўнай спадчыны, спробу пабудаваць грамадства без Божых паняццяў святасці і праўды.
У падзеях, якія суправаджалі нараджэнне Спасіцеля, не было нічога выпадковага. Ён прыходзіць у свет так, як прыходзіць кожны чалавек – праз нараджэнне ад маці. Евангелле апавядае нам пра тое, што Гасподзь выхоўваецца ў сям’і, знаходзіцца ў паслушанні Свайму нарачонаму бацьку, у Яго ёсць зямныя сваякі і зямны радавод. Свой першы цуд Хрыстос здзейсніць на шлюбным свяце ў Кане Галілейскай.
Тым самым Гасподзь благаслаўляе і асвячае саюз мужчыны і жанчыны, устаноўлены Богам яшчэ на пачатку чалавечай гісторыі. Не выпадкова сёння менавіта сям’я і благаславёныя Богам адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі асабліва церпяць ад разбуральнага веяння «духа веку гэтага». Таму на нас, хрысціянах, ляжыць вялікая адказнасць у справе захавання гэтага Божага ўстанаўлення.
Сям’я з’яўляецца не проста інстытутам або ячэйкай грамадства, а найвялікшым дарам Бога чалавецтву. Менавіта сямейныя адносіны ствараюць благадатнае асяроддзе, у якім чалавек здольны навучыцца любові і ўзаемнай адказнасці, дасягнуць высокіх узораў маральнага жыцця. Сям’ю называюць малой царквой – часткай і вобразам Царквы Усяленскай. У ёй людзі знаходзяцца разам, моляцца, клапоцяцца адзін пра аднаго, стараюцца зразумець адзін аднаго, ва ўзаемным змірэнні пераадольваюць свае недасканаласці. І благаславёная Богам сям’я, у якой ёсць любоў, давер і згода, сапраўды можа стаць вобразам раю на зямлі.
Жадаю вам усім, дарагія ў Госпадзе браты і сёстры, усямернай і непераходзячай радасці за народжанае Богадзіця. Няхай мір, пра які сёння абвяшчаюць ангелы, застаецца ў сэрцы кожнага чалавека, у нашых сем’ях, працоўных калектывах, ва ўсёй нашай Айчыне і за яе межамі. Добрага вам здароўя, духоўнай мудрасці і ўсемагутнай дапамогі Божай на ўсіх жыццёвых шляхах. Няхай Гасподзь пашле ўсім нам, і асабліва нашым сем’ям, дабрадзейнае і мірнае жыццё з ўсёй набожнасцю і чысцінёй!
+ ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Ражджаство Хрыстова
2021/2022
горад Мінск