Студэнты пазнаёміліся з помнікамі Верхняга горада беларускай сталіцы
6 верасня 2024 года для студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі была арганізавана экскурсія па гістарычным цэнтры Мінска. Дацэнт кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін А.Д. Гронскі падрабязна распавёў пра гісторыка-культурныя помнікі Верхняга горада, у якім размешчана Акадэмія.
Архітэктурнай дамінантай цэнтра сталіцы з’яўляецца Свята-Духаў кафедральны сабор і старадаўняя гарадская забудова плошчы Свабоды. Побач з імі – адноўлены будынак Мінскай ратушы і сведкі складаных і супярэчлівых часоў – XVII—XVIII стагоддзяў. Некаторыя гістарычныя каштоўнасці знішчаны ў ХХ стагоддзі, у тым ліку праваслаўны сабор святых апосталаў Пятра і Паўла ў Верхнім горадзе.
Экскурсія была карыснай і пазнавальнай для студэнтаў першага курса магістратуры, якія толькі што паступілі на вучобу. У бліжэйшых нашых планах – знаёмства з іншымі славутасцямі сталіцы.
Фота: Дзмітрый Вабішчэвіч