Рэктар Акадэміі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі ў Крычаве
24–25 верасня 2026 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», прысвечаная 890-годдзю згадвання Крычава ў пісьмовых крыніцах.
Арганізатарамі форуму выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Крычаўскі раённы выканаўчы камітэт і Гістарычны музей горада Крычава.
У пленарным пасяджэнні канферэнцыі прыняў удзел рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў). Ён звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з прывітальным словам.
У рамках навуковай праграмы архімандрыт Афанасій выступіў з дакладам на тэму «Праваслаўнае духавенства Крычаўшчыны ў 1944–1964 гг.».
Канферэнцыя сабрала даследчыкаў з Беларусі, Расіі і іншых краін. Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў гісторыі, археалогіі, культуры і духоўнай спадчыны Крычаўскага рэгіёна.



