Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
6 кастрычніка 2020 года студэнты Мінскай духоўнай акадэміі наведалі выставу «Тайны канцылярыі», якая праходзіць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстава створана сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне»Уладзімірам Ліхадзеевым. Адкрыццё выставы адбылося 24 верасня. Увазе наведвальнікаў было прадстаўлена пісьмовыя прылады, створаныя ў 15-20 стагоддзях, таксама пісьмовыя прылады вядомых асоб і звязаныя з гісторыяй іх сем’яў — князёў Радзівілаў, родных кампазітара С.Манюшкі, краязнаўца і гісторыка О.Гедэмана і іншых. Экспазіцыя падрыхтавана ў межах аўтарскага праекта «У пошуках страчанага» і дазваляе праз прадметы калекцыі У.Ліхадзеева адкрыць забыты пласт матэрыяльнай культуры звязаны з традыцыяй пісьменства.
[flickr_set id=»72157716317965097″] Пресс-служба МинДА