Дапамога ў вызначэнні ўзросту рэдкага выдання
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) дапамог вызначыць прыкладны ўзрост старадрука «Следаваны Псалтыр», экспанаваны ў Касцюковічах.
Падчас знаёмства з экспазіцыяй рэдкіх кніг са збору Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск) архімандрыт Афанасій звярнуў увагу на тое, што старадрук «Следаваны Псалтыр» пазначаны як невядомы па месцы і часе выдання. На падставе тэксту айцец рэктар вызначыў, што кніга была надрукавана пры імператрыцы Екацярыне Другой (гады праўлення — 1762-1796) і выказаў меркаванне, што месцам выдання найверагодней магла быць Сінадальная друкарня ў Маскве. Вядучы навуковы супрацоўнік музея Т. А. Васільева шчыра падзякавала за навуковую дапамагу і запрасіла супрацоўнікаў, навучэнцаў акадэміі наведаць музей у Мінску, які знаходзіцца зусім блізка ад акадэміі, у Траецкім прадмесці. Пакладзены пачатак супрацоўніцтву на карысць захавання нашай культурнай спадчыны.


