Акадэмію наведаў вучоны і пісьменнік Анатоль Астапенка
5 кастрычніка 2026 года рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) сустрэўся з Анатолем Уладзіміравічам Астапенкам, па яго просьбе. Госць перадаў у бібліятэку Акадэміі свае выданні.
Анатоль Астапенка – кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар, пісьменнік і публіцыст. Выкладчыкам і навучэнцам духоўных школ Беларусі ён вядомы найперш як аўтар кнігі пра айца Сергія Гардуна (1959-2022), загадчыка кафедры і прафесара Мінскай духоўнай акадэміі. Нямала іншых выданняў належыць гэтаму аўтару.
На сустрэчы з айцом рэктарам прагучалі прапановы аб супрацоўніцтве ў справе выдання новых кніг з серыі «Праваслаўныя дзеячы Беларусі». У абмеркаванні прыняў удзел дацэнт Мінскіх духоўных школ Алесь Віктаравіч Кароль.


