Праваслауе як падмурак беларускай нацыі
Роўна сто гадоў таму класік нашай літаратуры Максім Багдановіч напісаў невялічкі артыкул пад назвай «Хто мы такія?». У ім паэт выказаў заклапочанасць, што многія яго землякі не могуць выразна акрэсліць сваёй нацыянальнай прыналежнасці, але пры гэтым адны з іх упэўнена кажуць: мы праваслаўныя, а другія — мы католікі. Яны цвёрда ведаюць, да якога веравызнання належаць: католікі называюць сябе палякамі, а праваслаўныя — рускімі.