Студэнты пазнаёміліся з помнікамі Верхняга горада беларускай сталіцы
6 верасня 2024 года для студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі была арганізавана экскурсія па гістарычным цэнтры Мінска. Дацэнт кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін А.Д. Гронскі падрабязна распавёў пра гісторыка-культурныя помнікі Верхняга горада, у якім размешчана Акадэмія.