Скажэнне ісцін хрысціянскай веры ў уніяцкіх друкаваных выданнях
Сярод беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў культуры нашага народа няма аднадумнасці ў ацэнцы уніяцтва: адны лічаць яго станоўчай і карыснай з’явай, другія – нейтральнай, але непазбежнай, трэція – адназначна адмоўнай і шкоднай. Але пры гэтым гісторыкі звычайна разглядаюць палітычны аспект уніяцтва альбо яго культуралагічную скіраванасць і не звяртаюць увагу на самае істотнае, што ёсць у любой рэлігіі, на яго веравучэнне. Гэта сапраўды задача багасловаў і царкоўных гісторыкаў.