Рэктар наведаў пляцоўку «Рэдкая кніга Беларусі»
6 верасня 2026 года рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) наведаў пляцоўку «Рэдкая кніга» падчас святкавання Дня беларускага пісьменства і друку ў Касцюковічах.
Наведвальнікі пляцоўкі мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з помнікамі старажытнага пісьменства, захаванымі Беларускім Экзархатам і дзяржаўнымі бібліятэкамі, музеямі нашай краіны. Айцец рэктар меў сумоўе з дырэктарам Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Аленай Віктараўнай Сякач, з супрацоўніцай Беларускага Экзархата Тамарай Андрэеўнай Самайлюк па пытаннях захавання і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі.









