Рэктар Акадэміі прыняў удзел у Нараўлянскіх чытаннях
8 кастрычніка 2026 года ў горадзе Нароўля Гомельскай вобласці прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нараўлянскія чытанні: гісторыя і культурная спадчына Нараўлянскага краю».
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт.
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) прыняў удзел у працы форуму. Ён выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам, прысвечаным гісторыі праваслаўных прыходаў Нараўляншчыны 1920-х гадоў.
Айцец Афанасій наведаў храм у гонар апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Нароўлі. Жыхарам Нараўлянскага раёна айцец рэктар перадаў ікону новамучанікаў зямлі Беларускай і кнігу пра нябесных заступнікаў Беларусі.
На зваротным шляху з Нароўлі ў Мінск рэктар Акадэміі наведаў занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры і сустрэўся з дырэктарам Т. С. Вахрушавай. Былі абмеркаваныя пытанні выкарыстання дакументаў з мазырскага архіва для напісання другой часткі навучальнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на беларускіх землях».











